Сусветны банк дасць Беларусі пазыку ў памеры 150 млн. даляраў

Источник материала:  
19.11.2010 14:00 — Новости Общества
Пагадненне аб выдзяленні Рэспубліцы Беларусь пазыкі Сусветнага банка ў памеры 150 млн. даляраў ЗША на праект «Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі» падпісана 19 лістапада ў Мінску. Пагадненне аб пазыцы падпісалі міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў.

Рашэнне аб выдзяленні пазыкі было прынята саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 11 лістапада 2010 года. Мэтай гэтага праекта з’яўляецца садзеянне ў развіцці транспартнай інфраструктуры стратэгічнага транзітнага калідора і ўвядзенне электроннай сістэмы аплаты дарожных збораў. На першым этапе праекта, на які выдзяляецца 131 млн. даляраў, будуць праведзеныя мерапрыемствы па пераабсталяванні ўчасткаў дарогі з дзвюма палосамі руху паміж Мінскам і Бабруйскам агульнай працягласцю 53 км. Будзе створана аўтамагістраль з чатырма палосамі руху, пабудавана шэсць двухузроўневых развязак, сем пуцеправодаў, чатыры новыя масты, два пешаходныя падземныя пераходы і іншыя аб’екты дарожнай інфраструктуры. Участак дарогі, які рэканструюецца, з’яўляецца часткай транс’еўрапейскага транспартнага калідора IX, які спалучае Чорнае мора з краінамі Балтыі.

Другі кампанент, на які прадугледжана 18 мільёнаў долараў ЗША, будзе накіраваны на пачатковы этап работы па ўвядзенні новай сістэмы аплаты дарожных збораў у Беларусі на аснове перадавых тэхналогій, што «дазволіць павысіць эфектыўнасць эксплуатацыі дарожнай сеткі і прывесці яе ў адпаведнасць са стандартамі ЕС».

Трэці кампанент, арыенціровачны кошт якога складае 1 мільён даляраў ЗША, будзе накіраваны на ўзмацненне інстытуцыянальнага патэнцыялу ўстаноў дарожнага сектара Беларусі і аказанне ім садзеяння ў рабоце па пераходзе да еўрапейскіх стандартаў і метадаў.

Як адзначыў Іван Велеў, гэта першы дарожны праект Сусветнага банка ў Беларусі. «Гэта таксама самы вялікі інвестыцыйны праект Сусветнага банка ў Беларусі з 1992 года», — падкрэсліў Велеў.

Паводле яго слоў, праект станоўча адаб’ецца на знешнім балансе і тавараабароце Беларусі, яе транзітнай прывабнасці, створыць новыя працоўныя месцы, будзе спрыяць павелічэнню транспартных патокаў.

Іван Шчэрба адзначыў, што ў рамках праекта будзе рэканструяваны не вельмі вялікі ўчастак дарогі — 53 км, які неабходна давесці да стану першай катэгорыі еўрапейскіх стандартаў. «Гэтая дарога будзе адпавядаць самым сучасным стандартам. З 1 сакавіка 2011 года нашы падрадчыкі будуць працаваць па ўсім фронце трасы», — сказаў міністр транспарту і камунікацый.

Пазыка выдзяляецца Сусветным банкам на 15 гадоў з адтэрміноўкай выплат асноўнай сумы доўгу на працягу пяці гадоў. Рэалізацыя праекта пачнецца ў сакавіку 2011 года і зойме чатыры гады.

Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За гэты час краіне было выдзелена 865 мільёнаў даляраў ЗША на рэалізацыю дванаццаці праектаў.


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Freedom House: на режим Лукашенко нужно оказывать давление

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика