Мікалай Дзядок – два месяцы пад следствам + відэа
18.11.2010 15:38
—
Новости Общества
Навучэнцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта абвесцілі бестэрміновую акцыю салідарнасці з Міколам Дзядком. Яны патрабуюць вызваліць маладзёна альбо распачаць адкрыты і справядлівы суд. Пра студэнтаў, якія праходзяць па гучнай «справе анархістаў» падрабязней — у матэрыяле нашых карэспандэнтаў.
Восень у Беларусі распачалася з гэтак званай «справы анархістаў». Напады невядомых на дзяржаўныя ўстановы змяняліся хвалямі арыштаў. Стартам падзеяў стала атака на расейскую амбасаду, калі быў падпалены аўтамабіль дыпламатаў.
Паводле падазрэння ў нападзе арыштавалі і студэнта аднаго з менскіх універсітэтаў — Аляксея. Дзевяць дзён яго трымалі пад вартаю, змяняючы розныя абвінавачанні, але нарэшце адпусцілі… Каб з падазраванага зрабіць сведку.
Падзяліцца навіной:
belsat.eu
belsat.eu