Маладафронтаўцу вярнулі б-ч-б сцягі

Источник материала:  
18.11.2010 14:13 — Новости Общества

Магілёўскаму маладафронтаўцу, якога затрымалі ў дзень вызіту Лукашэнкі, вярнулі канфіскаваныя сцягі ды балёнікі.

Вечарам 17 лістапада Валянціну Лабачову патэлефанавалі міліцыянты й папрасілі зайсці ў пастарунак, каб забраць рыштунак, які супрацоўнікі МУС канфіскавалі ў хлопца 6 лістапада.

У апорным пункце №12 Магілёва ўчастковы інспектар Балотнікаў вярнуў Валянціну Лабачову ўсе сцягі, два значкі, нацыянальныя стужкі й маладафронтаўскую бандану. Адно толькі шкада, што балёнікі міліцыянты аддалі прабітыя — іх надзьмуць ужо не ўдасца.


Падзяліцца навіной: 
mfront.net

←МВД: милиция не будет реагировать на провокации во время агиткампании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика