Ля Палаца Рэспублікі - прыхільнікі апазіцыйных кандыдатаў са сцягамі + відэа

Источник материала:  
18.11.2010 12:49 — Новости Общества
Ля Палаца Рэспублікі, дзе адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, знаходзяцца некалькі дзясяткаў прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава і Рыгора Кастусёва.

Яны разгарнулі сімволіку кандыдатаў, сцягі кампаній «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.

Спачатку прыхільнікі кандыдатаў стаялі на плошчы некалькімі асобнымі групамі. Чым не сімвал раз"яднанасці апазіцыі:

Аднак потым групы зліліся ў адну, і пашыхтаваліся ля прыступак да галоўнага ўваходу ў Палац рэспублікі. Між іншым, па-над імі, на вялікім экране, прымацаваным да фасада Палаца рэспублікі, паказваюць выяву вялізнага чырвона-зялёнага сцяга.

Выглядае ўсё гэта так:


Падзяліцца навіной: 
НШ, АК

←Лукашенко посещает Парк высоких технологий в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика