На сацыялагічную лабараторыю «Новак» наклалі штраф 70 мільёнаў

Источник материала:  
18.11.2010 13:25 — Новости Общества

Такім вынікам стала доўгая праверка, якую ладзіў у незалежнай сацыялагічнай службе Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Каб спагнаць штраф, падаткавікі арыштавалі рахунак прадпрыемства.

Камерцыйная дырэктарка «Новака» Святлана Паўлава пацвердзіла факт арышту рахунку арганізацыі.

Праверка была пачалася ў маі 2010-га з ператрусу. Пазней забраную тэхніку сацыёлагам вярнулі, але службу чакала марудная праверка.

Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў «Новак» з’яўляецца прыватнай незалежнай службай, якая спецыялізуецца на сацыялагічных даследаваннях у галіне маркетынгу, медыя і грамадскай думкі. Акрамя таго, лабараторыя дае кансалтынгавыя паслугі ў гэтых галінах.

Створана ў 1992 г. доктарам сацыялогіі Андрэем Вардамацкім.

Многія назіральнікі палічылі праверку ў «Новаку» актам запалохвання перад выбарамі, каб арганізацыя не правяла экзіт-полаў.


Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Дебаты будут идти в прямом эфире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика