Больш за 10 інвестараў прэтэндуюць на права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіку ў Беларусі

Источник материала:  

Больш за 10 інвестараў падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе па прадастаўленні аператарам электрасувязі права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў. Аб гэтым паведаміў 16 лістапада журналістам начальнік сектара Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей Краўцоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Да прэтэндэнтаў выстаўляюцца пэўныя патрабаванні, у прыватнасці, дзяржава плануе атрымаць за прадастаўленне права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіку 50 млн еўра. "Мы зацікаўлены ў тым, каб пераможцам конкурсу быў не віртуальны аператар, які проста перапрадаваў бы трафік, а сур'ёзная кампанія, якая змагла б або арандаваць інфраструктуру ў дзяржаўных органаў, або ўкласці ў Беларусь інвестыцыі для яе стварэння", — падкрэсліў Сяргей Краўцоў.

←Экстрим в промышленных масштабах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика