АБЗАЦ
У Гродне ў гарадскім парку Румлева вавёрка нечакана пакусала рукі студэнтам — дзяўчыне і хлопцу. Гэта не першы выпадак нападу грызуна на людзей — яшчэ ў пачатку восені з аналагічнымі ўкусамі ў траўмапункт звярнуліся каля 10 гродзенцаў. Магчыма, гэта адна і тая ж вавёрка, якая жыла раней у хатніх умовах і якую кінулі гаспадары. Звярок, не прыстасаваны да самастойнага жыцця, не ўмее "дыпламатычна" выпрошваць ежу.
ПОЎНЫ АБЗАЦУ Кобрыне муж прывёў жонку ў РАУС у надзеі на дапамогу ва ўхіленні алкагольнай залежнасці. Выпіўшай жанчына была і на гэты раз. Калі мужчына страціў пільнасць, жонка пусцілася наўцёкі. Жанчына выбегла на пешаходны пераход і, ударыўшыся ў заднія дзверцы аўтамабіля, які праязджаў, упала. У той час (каля 17.30) аўтамабілі на гэтым участку рухаліся павольна, дзякуючы чаму, верагодна, трагедыі і не адбылося. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вінаватай, хутчэй за ўсё, будзе прызнана жанчына-пешаход.
У ЗША пры пакупцы машыны дораць аўтамат Калашнікава. Адна з амерыканскіх кампаній-аўтадылераў аб'явіла рэкламную акцыю, згодна з умовамі якой кожны кліент, што набыў пазадарожнік, атрымлівае ў падарунак славуты АК. Па словах менеджара кампаніі Natіons Trucks, ідэя аказалася на рэдкасць удалай: продажы ў аўтасалоне падвоіліся. Кліент атрымлівае не сам аўтамат, а ваўчар на яго набыццё ў спецыялізаванай краме. Пры жаданні ваўчар можна абмяняць на 400 долараў або набыць іншую зброю "на тую ж суму". Тым, хто вырашыў набыць аўтамат, давядзецца прайсці праверку на адсутнасць крымінальнага мінулага. Акцыя працягнецца да канца лістапада. "Наш кліент — гэта абавязкова ўзброены чалавек", лічаць у салоне.
Грыб купілі за 105 тысяч еўра. У рэгіёне П'емонт (Італія) прайшоў штогадовы фестываль труфеляў, у рамках якога адбыўся аўкцыён гэтых далікатэсных грыбоў. Цэнтральны лот — белы труфель вагой 900 г — набыла крытык і спецыяліст па віне з Паўднёвай Карэі. Жанін Чо Лі заплаціла за грыб 105 тысяч еўра (або прыкладна 117 еўра за адзін грам). Па прызнанні пакупніцы, яна купіла труфель у складчыну з сябрамі. Дарэчы, белыя труфелі амаль заўсёды ўжываюць у ежу сырымі, наразаючы іх тонкімі лустачкамі.