Беларусы сталі часцей скардзіцца на няякасныя медычныя паслугі

Источник материала:  
17.11.2010 18:45 — Новости Общества

Беларусы сталі часцей скардзіцца на няякасныя медычныя паслугі. Прычым наракаюць не толькі на дзяржаўныя, але і на прыватныя арганізацыі. Юрыстка Таварыства абароны спажыўцоў Кацярына Арлоўская адзначае: «У медыцыне з’явілася яскравая альтэрнатыва. Сёння спажывец можа параўнаць паслугі, вызначыць іх якасць. Разам з гэтым, да беларускага спажыўца прыйшло разуменне, што за свае правы, якія парушае медперсанал, трэба змагацца. Сёння створаная такая сістэма, што на кожнага доктара пацыент можа паскардзіцца ў міністэрства, аддзелы аховы здароўя і ў таварыства абароны спажыўцоў.

Беларусы сталі больш цаніць не толькі сваё здароўе, але і грошы, якія выдаткоўваюць на яго.

Менавіта таму на сёння больш судовых позваў у дачыненні прыватных цэнтраў, дзе паслугі больш дарагія».

Прыватныя кампаніі шмат скаргаў спісваюць на «спажывецкі экстрэмізм».

«Багата людзей, якія проста хочуць лячыцца бясплатна, таму яны чапляюцца да дробязяў і патрабуюць вярнуць ім грошы. Але даказаць, што медычная паслуга была аказана няякасна, досыць складана.

Таму мы настойваем на экспертызе. І тады часта высвятляецца, што кліент проста хацеў на халяву атрымаць лячэнне», — паведамілі ў адным з прыватных медычных цэнтраў.

У Таварыства абароны спажыўцоў стала звяртаюцца і самі медыкі, якія спрабуюць абараніць свае правы перад пацыентамі. Паводле экспертаў, канфлікт паміж пацыентамі ды медыкамі можа паспрыяць рэфармаванню страхавой сістэмы медыцыны ў Беларусі, якая цяпер не адпавядае патрабаванням грамадства. Напрыклад, адсутнічае сістэма страхавання хворага падчас аперацыяў.


Падзяліцца навіной: 
паводле Белсата

←46 млн. долларов выложил за розовый бриллиант коллекционер из Лондона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика