Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі застаецца цяжкай

Источник материала:  
17.11.2010 16:18 — Новости Общества
Дасягнутыя ў Беларусі паказчыкі нараджальнасці не забяспечваюць узнаўлення насельніцтва.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 17 лістапада ў Мінску паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш.

Паводле яе слоў, прынятыя дзяржавай меры садзейнічалі таму, што пачынаючы з 2004 года ў Беларусі назіраецца рост нараджальнасці. У 2009 годзе колькасць народжаных дзяцей склала больш як сто тысяч. Яна зазначыла, што ў 2004 годзе паказчык сумарнай нараджальнасці складаў 1,2 дзіцяці на кожную жанчыну, зараз — 1,4 дзіцяці на адну жанчыну.

Аднак, паводле яе слоў, гэты паказчык не забяспечвае ўзнаўлення насельніцтва —

насельніцтва Беларусі ўзнаўляецца «толькі на 65,5%».

«Дэмаграфічная сітуацыя застаецца такой жа цяжкай», — сказала Белаш.

Як заўважыла спецыяліст, паводле звестак міжнароднай арганізацыі Save the Children, Беларусь у рэйтынгу краін свету, спрыяльных для мацярынства, займае 33-е месца сярод 160 дзяржаў і першае месца — сярод краін СНД. «У будучым будуць прыняты дадатковыя захады па матэрыяльнай падтрымцы сем’яў, што выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, якія, спадзяюся, акажуць станоўчы ўплыў і на рэйтынг краіны», — сказала яна.

Паводле слоў Белаш, зараз у Беларусі жывуць 1 млн. 357 тыс. 800 сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці.

Сярод іх 62% сем’яў маюць адно дзіця, 32% — двух дзяцей, астатнія — трох і больш дзяцей.
Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Пытаясь скрыться от белорусских пограничников, украинский контрабандист попал под машину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика