Магілёў: Улада паабяцала дапамагаць беларускамоўнаму школьніцтву пры ўмове

Источник материала:  
17.11.2010 11:49 — Новости Общества
Спрыяць адкрыццю беларускамоўных класаў у Магілёве абяцае мясцовая ўлада. Намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Шардыка абумовіў, аднак, пазіцыю гарадской вертыкалі ў гэтым пытанні наяўнасцю адпаведных ініцыятыў з боку бацькоў.

Паводле чыноўніка, беларуская мова ў Магілёве запатрабаваная.

Шардыка: «На пачатку гэтага навучальнага года ў горадзе не было ніводнага класа з беларускай мовай навучання. З’явіўся попыт бацькоў, і адкрыўся беларускамоўны клас. Пры наяўнасці ахвотных і ў наступным годзе будзе разглядацца пытанне аб магчымасці існавання такіх класаў.

Улада зацікаўленая ў вырашэнні гэтага пытання».

У адзінай беларускамоўнай класе першай магілёўскай школы вучыцца трое дзетак. Іх бацькі занятыя пошукамі ахвотных вучыцца ў гэтым класе. Яны самі расклейваюць абвесткі, даюць рэкламу ў газеты і на тэлебачанне. Неўзабаве пачнуць хадзіць па школах і распаўсюджваць буклеты з запрашэннем у беларускамоўны клас. Выказванне чыноўніка ўсцешыла бацькоў. Цяпер, кажа маці адной з вучаніц Надзея Салаўёва, у нас з’явілася магчымасць звярнуцца да канкрэтнага чыноўніка з нашымі клопатамі.

***

Ігар Шардыка займае пасаду намесніка старшыні гарвыканкама са жніўня 2010 года. Раней ён працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У гарвыканкаме ён курыруе пытанні ідэалогіі, адукацыі, культуры. Ён кандыдат гістарычных навук.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←"Белтелеком" расширил внешний интернет-шлюз до 57 Гбит/с

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика