У Магілёўскай вобласці памоляцца за ахвяр аўтамабільных аварый

Источник материала:  

21 лістапада будзе адзначацца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Перад гэтым тыдзень памяці праходзіць у гарадах і сельскіх раёнах Беларусі.

Кожны супрацоўнік Магілёўскай ДАІ правядзе гутаркі пра бяспеку руху ў працоўных калектывах і школах. У цэрквах замоўленыя памінальныя службы памяці ахвяр аўтаздарэнняў і за здароўе ўсіх вадзіцеляў, пасажыраў і пешаходаў. У школах дзеці малююць паштоўкі і пішуць слёзныя сачыненні на адрас вадзіцеляў: у бліжэйшую суботу лепшыя паштоўкі атрымаюць з рук інспектараў ДАІ ўдзельнікі дарожнага руху.

— Мы таксама заклікаем вадзіцеляў ушанаваць памяць ахвяр аварый і ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар увесь тыдзень, — сказала начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Вікторыя Жэўнер.

У Магілёўскай вобласці ад пачатку года адбылося 745 ДТЗ, у якіх 112 чалавек загінулі і 855 атрымалі траўмы. Аварый адбылося болей, чым летась, колькасць параненых таксама павялічылася, а вось колькасць загінулых скарацілася. Аднак у Магілёўскай ДАІ адзначаюць трывожную тэндэнцыю: сёлета ахвярамі здарэнняў на дарозе сталі 6 дзяцей, і толькі ў лістападзе — ужо двое. Апошні выпадак здарыўся 11 лістапада ў вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна, калі з-за няўважлівасці вадзіцеля загінула 3-гадовая дзяўчынка. Трагедыя яшчэ і ў тым, што віноўнік аварыі — бацька ахвяры.

Ілона Іванова.

←Размышления у внешнего шлюза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика