Мусульмане адзначаюць Курбан-байрам
Мусульмане ўсяго свету 16—18 лістапада адзначаюць важнейшае рэлігійнае свята — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў), або, як называецца гэты дзень у цюркскіх мовах, Курбан-байрам.
Гэтымі днямі спраўляюцца рытуалы ахвярапрынашэння (курбан), узносяцца святочныя малітвы. Святкаванне Курбан-байрама завяршае шматлікі хадж (паломніцтва) мусульман усяго свету да святынь у Мецы і Медыне. Кульмінацыяй хаджу з'яўляецца так званае стаянне на гары Арафат: тут, за 20 км ад Мекі, паводле ісламскага падання, сустрэліся Адам і Ева. Менавіта адсюль Мухамед сказаў сваю апошнюю пропаведзь. Пасля стаяння, якое доўжыцца да заходу сонца, пачынаецца абрад сімвалічнага біцця сатаны камянямі ў даліне Міна. Вернікі кідаюць камяні ў слупы, сімвалізуючыя дэманаў, што стаяць у даліне.
Згодна з Каранам, Алах з'явіўся да Аўраама ў сне і загадаў яму прынесці ў ахвяру свайго першынца Ізмаіла. Аўраам адправіўся ў даліну Міна да таго месца, дзе цяпер стаіць Мека, і пачаў падрыхтоўку. Але Бог, убачыўшы рашучасць прарока, злітаваўся, і замест Ізмаіла ў ахвяру было прынесена ягня.
Свята, такім чынам, нагадвае аб літасці Усявышняга і аб тым, што вернасць Богу — самая лепшая ахвяра.