Беларусы адзначаюць спакойную палітычную абстаноўку і эканамічную стабільнасць
17.11.2010
—
Новости Общества
Большасць беларусаў (60 працэнтаў) указваюць на спакойнае палітычнае становішча ў краіне. Такія вынікі апытання, праведзенага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў кастрычніку.
Палова апытаных (50,5 працэнта) лічаць, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшы час палепшыцца ці не зменіцца. Чвэрць удзельнікаў апытання (26 працэнтаў) адзначае, што за апошні год матэрыяльнае становішча іх сем'яў палепшылася, у 42 працэнтаў яно засталося на тым жа ўзроўні.
Ул. інф