Лукашэнка даў інтэрв’ю расійскаму часопісу

Источник материала:  
16.11.2010 09:37 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса «Свободная мысль» Уладзіславу Іназемцаву, паведаміла 15 лістапада прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка «выказаў сваё бачанне будучай Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама ў цэлым развіцця Беларусі, якая з’яўляецца своеасаблівым мостам паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам». Ён заявіў, што матывы Беларусі і беларусаў пры выбудоўванні адносін з Расіяй за паўтара дзясятка гадоў не змяніліся. «Ад інтэграцыі мы чакаем у першую чаргу ўзаемнай выгады і ўзаемнай павагі да абодвух брацкіх народаў, суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў нашых дзяржаў. І тады вы можаце быць упэўненыя, што больш надзейнага партнёра і адданага сябра, чым Беларусь і беларусы, у вас не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што

Еўрасаюз — адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, другі пасля Расіі,

а таксама «крыніца перадавых тэхналогій і стандартаў, пастаўшчык высокадакладнага сучаснага абсталявання». «Гэта наш стратэгічны партнёр у барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі сучаснасці, якія носяць трансгранічны характар, — нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, кантрабандай наркотыкаў і ўзбраення, міжнародным тэрарызмам і распаўсюджваннем зброі масавага паражэння», — адзначыў афіцыйны лідар.

Лукашэнка закрануў тэму перспектыў Мытнага саюза.

«Хочацца спадзявацца, што перспектывы ў Мытнага саюза ёсць

.

Мы маем цвёрды намер працягваць інтэнсіўны дыялог з нашымі партнёрамі, найперш з Расіяй, па вырашэнні наяўных праблем. Ад таго, наколькі паспяхова мы пераадолеем цяжкасці станаўлення гэтага саюза, будзе залежаць яго прывабнасць і для іншых дзяржаў.

Што з гэтага атрымаецца? Пажывем — пабачым», — сказаў беларускі кіраўнік.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←БХД заклікае 16 лістапада на Кастрычніцкую плошчу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика