Каб у дзеўках не застацца...

Источник материала:  

За "хуткім" замужжам нярэдка звярталіся да дамавіка. Неабходна было дзевяць разоў прачытаць у прыадчыненае падполле (склеп) прыблізна такія словы:

"Гаспадар мой дваравы, будзь мне сват дарагі. Усватай ты мне, Божай рабыні (імя) у мужыкі (імя). У імя Бацькі, і Сына, і Святога Духа. Амін".

 Дзяўчына павінна была застацца ў хаце адна ў любы чацвер, акрамя святочных, стаць пасярод пакоя і прагаварыць сваю просьбу дамавіку. Пасля гэтага дамавіка трэба пачаставаць чым-небудзь салодкім — цукеркай ці кавалачкам цукру (пакласці ў падмосце ці на стол).

 Каб паспрыяць хуткаму замужжу, раілі начытаць шлюбную замову на новы грабянец і насіць яго сем дзён запар.

 31 ліпеня жанчыны, якія жадалі б выйсці замуж у другі раз, ішлі ў царкву, стаялі ўсю службу і прасілі Іаана Шматпакутнага пра хуткае замужжа.

 Каб выйсці замуж, дзяўчына імкнулася як мага раней прыйсці ў храм у дзень Пакрова Прысвятой Багародзіцы (14 кастрычніка) і першай паставіць свечку перад выявай Маці Боскай. Лічылася, якая раней усіх свечку паставіць, тая раней за ўсіх і замуж выйдзе.

 Свае просьбы пра замужжа дзяўчыны звярталі да Параскевы-Пятніцы (дзень ушанавання — 10 лістапада): "Пятніца, святая пакутніца Параскавея, пашлі мне жанішка хутчэй, пашлі хоць старца, абы ў дзеўках не застацца".

 На Беларусі ў дзень шанавання святога Андрэя Крыцкага (30 лістапада) незамужнія дзяўчыны "адбівалі паклоны". Паўсюдна лічылася, што тая дзяўчына, якая выдужае ўсяночнае дбанне з канонам Андрэя Крыцкага і сорак разоў здзейсніць паклоны, абавязкова сёлета выйдзе замуж.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

←Местный вид

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика