АБЗАЦ

Источник материала:  

За выхадныя ў Гродзенскай вобласці адбылося 7 пажараў, у якіх загінула 5 чалавек.

Партыя парфумерыі, адзення і абутку на суму каля Br210 млн канфіскаваная ў жыхара Гродна. Пры праверцы аператыўнай інфармацыі гродзенскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі выявілі ў кватэры 38-гадовага гродзенца буйную партыю незаконнага тавару. Мужчына прывозіў тавар з Еўропы дробнымі партыямі. Тавар, а таксама 120 млн рублёў выручкі канфіскаваныя. Мужчыну чакае штраф да 50 базавых велічынь.

У вёсцы Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна веласіпедыстка цудам пазбегла гібелі ад бервяна, што ўпала з лесавоза. Пры праездзе штучнай няроўнасці, т. зв. "ляжачага паліцэйскага", нагружаны бярвеннем МАЗ крыху падкінула, і гэтага аказалася дастаткова, каб з паўпрычэпа вывалілася бервяно. Яно пакалечыла жанчыне руку, з траўмай яна была шпіталізаваная ў бальніцу. Наступствы маглі быць куды больш сур'ёзнымі.

5-месячнае дзіця завалілася за батарэю ацяплення і загінула. Жахлівы выпадак здарыўся ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка пад Гомелем 13 лістапада. Пяцімесячнае дзіця памерла ад апёкаў, заціснутае паміж батарэяй ацяплення і сцяной. Цела малога знайшла маці. Яна патлумачыла прадстаўнікам праваахоўных органаў, што спала ў іншым пакоі і не бачыла, як здарылася трагедыя. Папярэдняя праверка паказала, што дзіця выпала з калыскі і трапіла між батарэяй ацяплення і сцяной. Немаўля атрымала тэрмічныя апёкі, несумяшчальныя з жыццём. Сям'я на ўліку як сацыяльна небяспечная не знаходзілася.

41-гадовая мінчанка падпаліла сябе, абліўшыся бензінам, на балконе бацьцоўскай кватэры на вуліцы Цікоцкага. Яе маці, пабачыўшы акт суіцыду, спрабавала спыніць дачку, але сама атрымала апёкі 25% цела. Дачка памерла на месцы, маці дастаўленая ў бальніцу. Як высветлілася, загінулая востра перажывала перыпетыі разводу з мужам, што магло стаць прычынай трагедыі. Нядаўна яна пераехала да бацькоў, дзе і скончыла жыццё самагубствам. У яе застаўся пяцігадовы сын.

Буйны арсенал боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў Мінску. Пры правядзенні земляных работ на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Рагачоўскай будаўнікі знайшлі 24 мінамётныя міны з узрывальнікамі, 53 артылерыйскія снарады, больш за 1,8 тыс. патронаў, дзве гранаты і два артылерыйскія ўзрывальнікі. Усе яны знішчаныя сапёрамі.

ПОЎНЫ АБЗАЦ 

Паліцыя Тэль-Авіва арыштавала сям'ю турыстаў з Бразіліі, якіх падазраюць у незаконным абароце наркотыкаў. У падзяку за выдатны сэрвіс 27-гадовая лацінаамерыканка, што адпачывала разам з бацькамі, пакінула служачым пакет з цукеркамі, дзе быў гашыш. Кур'ёзны падарунак быў уручаны персаналу атэля "Метраполітэн". Пры развітанні маладая замежніца радасна ўручыла калідорнаму пакет з цукеркамі і патлумачыла, што гэта на ўсіх, хто яе абслугоўваў. У абед чалавек даследаваў падарунак і выявіў там 1,2 кг гашышу, пасля чаго звярнуўся ў паліцыю. Вартавыя парадку кінуліся ў аэрапорт. За 13 хвілін да вылету ў Бразілію ўсю сям'ю знялі з рэйса і арыштавалі.

←Местный вид

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика