За Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 67,8 працэнта грамадзян Беларусі
13.11.2010
—
Новости Общества
Калі б выбары адбыліся заўтра, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі б 67,8 працэнта грамадзян Беларусі. Аб гэтым сведчаць вынікі штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 2-7 лістапада Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Рэйтынг усіх астатніх патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты не перавышае 1 працэнта.
Паводле звестак апошняга маніторынгу, у прэзідэнцкіх выбарах збіраюцца прыняць удзел 91 працэнт грамадзян. 5 працэнтаў удзельнікаў маніторынгу яшчэ не вызначыліся з тым, ці прыйдуць яны на выбарчыя ўчасткі.