АБЗАЦ

Источник материала:  

У Мастоўскім раёне ў выніку няшчаснага выпадку загінула 8-гадовае дзіця. Хлопчык разам са сваімі стрыечнымі братамі гуляў недалёка ад дома, каля сталовай. За пунктам грамадскага харчавання праходзяць дзве трубы цеплатрасы, а побач знаходзіцца дрэва. Дзеці збудавалі там "тарзанку", на якой гушкаліся, адштурхоўваючыся ад труб. Хлопчык вырашыў пажартаваць, звязаў з вяроўкі пятлю, крыкнуў братам, што павесіцца, і надзеў пятлю на шыю. Паблізу бегаў беспрытульны сабака, які ў гэты момант раптам скочыў дзіцяці на ногі. Яно паслізнулася і звалілася з трубы. З пятлі хлопчыка дастала жанчына, якая ўбачыла ўсё з акна аўтобуса, але выратаваць дзіця ўжо не атрымалася.

У 40 м ад будынка аварыйна-выратавальнай часці ў Баранавічах "Масквіч-412", пашкодзіўшы жалезабетонную агароджу каля прыватнага дома, урэзаўся ў дрэва. Літаральна праз некалькі секундаў выратавальнікі аказвалі дапамогу кіроўцу. Ён быў без прытомнасці, а цела аказалася заціснутым у салоне машыны. З дапамогай спецінструмента мужчыну дасталі з аўто. Не чакаючы медыкаў, выратавальнікі даставілі пацярпелага ў бальніцу. Як мяркуецца, у чалавека за рулём здарыўся сардэчны прыступ. Яму пашанцавала, што ўсё адбылося побач з падраздзяленнем МНС. Дапамогу пацярпеламу аказалі вельмі хутка, што выратавала яму жыццё.   ПОЎНЫ АБЗАЦ  Сабака прэзідэнта з'еў $1200. Арыгінальную версію знікнення добраахвотных ахвяраванняў агучыў прэзідэнт футбольнага клуба Wеst Sеаttlе Sоссеr Сlub (США), калі быў вымушаны канстатаваць знікненне сродкаў, сабраных на дабрачынныя мэты бацькамі малалетніх футбалістаў. Футбольны функцыянер знайшоў на падлозе ўласнага дома $50 адной купюрай і палічыў іх шчаслівай знаходкай. Аднак яго меркаванне памянялася, калі на камодзе не ўдалося знайсці канверт з $1500, з якіх $600 былі наяўнымі і яшчэ $900 чэкамі на прад'яўніка. Пры аглядзе дома і прысядзібнага ўчастка было знойдзена $300, якія нехта прысыпаў зямлёй. Усе сумненні пра тое, хто віноўнік здарэння, зніклі, калі дробныя часцінкі зялёных банкнотаў былі заўважаныя ў памёце хатняга ўлюбёнца — 5-гадовага сабакі Косма, які з'яўляецца помессю лабрадора з аўчаркай. Прэзідэнт клуба заявіў, што кампенсуе разарваныя сабакам банкноты на суму $600 і спадзяецца, што бацькі выпішуць новыя чэкі ўзамен тых, што прыйшлі ў непрыгоднасць. У Японіі створаны сотавы тэлефон для тых, хто хоча пахудзець. Прыстасаванне да мабільніка разлічвае каларыйнасць стравы па яе фатаграфіі. Цуда-апарат хутка ацэніць колер, форму, памер прадуктаў і беспамылкова падлічыць, колькі калорый утрымлівае страва. Пры гэтым тэлефон выдасць яшчэ і звесткі пра тое, наколькі сытным павінен быць абед, каб чалавек не атрымаў лішніх калорый. Бясплатная тэставая версія прыстасавання стане даступнай у Японіі ўжо ў студзені наступнага года.
←Голая правда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика