Трэцяму падазраванаму ў нападзе на пасольства Расіі выставілі абвінавачанне

Источник материала:  
12.11.2010 15:05 — Новости Общества
Максіму Веткіну, затрыманам 4 лістапада ў Мінску, выстаўлена абвінавачанне ў нападзе на пасольства Расіі 30 жніўня і нападзе на будынак «Беларусбанка» ў ноч на 1 траўня.

Як падае сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», Максім Веткін стаў трэцім абвінавачаным па справе аб хуліганскіх нападах, зробленых цягам года ў розных месцах Мінска і Салігорска

Як паведамлялася раней, усе эпізоды з нападамі былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэкса), паводле якой арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

11 лістапада Мікалая Дзядка перавялі з мінскага СІЗА на Валадарцы ў Жодзіна. Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Таксама ўдакладнены тэрмін затрымання Дзядка — да 6 лютага 2011 года.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч, якому таксама працягнуты тэрмін утрымання пад вартай, па ранейшаму ўтрымліваюцца ў турме на Валадарскага ў Мінску.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Голландский суд принял решение продлить на 30 дней содержание под стражей мужа убитой несколько лет назад белоруски Екатерины Хоняк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика