Беларускія ўлады будуць шукаць «дармаедаў»
«Поўны партрэт працоўных рэсурсаў краіны» санкцыянаваны спецыяльнай пастановай беларускага Савета міністраў. Дзяржава мае намер сабраць інфармацыю і пра эканамічна пасіўных людзей, падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Мінпрацы Мікалай Коханаў.
«Цяпер ёсць інфармацыя пра тых людзей, якія працуюць, вучацца, служаць у арміі, знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, лічацца беспрацоўнымі. Але эканамічна пасіўныя людзі практычна застаюцца за кадрам», — цытуе чыноўніка афіцыйнае агенцтва БелТА.
Дзяржаву, па словах Коханава, цікавяць «пол, узрост, адукацыя, месца пражывання, крыніцы фармавання сямейнага бюджэту, ці робяць гэтыя людзі спробы ўладкавацца на працу або атрымаць спецыяльнасць, ці не выязджаюць на заробкі за мяжу».
Шукаць тых, хто «за кадрам», пойдуць па дамах: штоквартальнае выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак на прадмет занятасці працаздольных стане рэгулярным праз год. «Пробныя» праверкі абяцаныя ўжо са студзеня.
Істотная частка беларусаў працуе неафіцыйна, і ініцыятыва ўладаў успрымаецца як спроба абкласці падаткамі іх прыбытак.
Таўро для апанентаў?
Непрыемная працэдура пераліку маёмасці і прыбыткаў пагражае перш за ўсё палітычным апанентам улады, лічыць лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
«Я думаю, што гэта яшчэ адна ўтаймавальная кашуля, якую ўлады паспрабуюць надзець на іншадумцаў. Пастараюцца падвесці пад нейкую адказнасць, каб людзі не займаліся палітычнай дзейнасцю.
Як кажа Лукашэнка, не мітынгаваць, а рыдлёўку ў рукі!« — заўважае Лябедзька.
Крытыкі беларускіх парадкаў ўпэўненыя, што цяперашняя ўлада заклапочаная зусім не вывучэннем рынку працоўнай сілы.
«Некаторы час таму да нас звярталіся ўстрывожаныя і абураныя бацькі: школьныя настаўнікі раздалі анкеты, у якіх прапаноўвалася напісаць заробак, крыніцы прыбытку. Мабыць, у настаўнікаў не атрымалася, і да інспекцыі заклікалі Нацыянальны статыстычны камітэт», — мяркуе праваабаронца Людміла Гразнова.
А лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў лічыць, што ў Беларусі небяспечна мець рэпутацыю чалавека палітычна актыўнага або эканамічна незалежнага. Някляеў рыхтуецца супернічаць з Лукашэнкам на снежаньскіх прэзідэнцкіх выбарах.
«Уся наша перадвыбарная кампанія ідзе пад патрабаваннем:
падпішыце закон аб малым і сярэднім бізнэсе! Актывізуйце якраз тых людзей, якія хочуць быць эканамічна актыўнымі. Не, не падпішам! А чаму? Таму што падпісанне гэтага закона сапраўды вядзе да ўзбагачэння прыкладна мільёна чалавек», — кажа Някляеў.
«А мільён
Кожны пяты шукае даход на баку
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Беларусі — крыху больш за 1%. Праўда, беспрацоўным лічыцца толькі той, хто стаў на ўлік у службе занятасці насельніцтва.
Па падліках жа незалежных эканамістаў, да 20% працаздольнага насельніцтва настойліва шукаюць
Прымусіць беларусаў прыносіць карысць радзіме ўлады спрабуюць ўжо не ўпершыню. Больш за год таму дэпартаменту міліцыі па грамадзянстве і міграцыі быў дадзены загад выявіць і вярнуць у Беларусь будаўнікоў, швачак, аўтамеханікаў, што выязджаюць на заробкі за мяжу.
Сусветны эканамічны крызіс спрацаваў эфектыўней, чым беларуская міліцыя. Прыкладна палова з мільёна беларускіх гастарбайтараў, якія працавалі ў Расіі, вымушаныя былі вярнуцца дадому. Але яны аддалі перавагу прыватным нелегальным замовам перад працаўладкаваннем у мясцовых канторах і арганізацыях.«Я запатрабаваны і аддаю перавагу таму, каб працаваць на сябе. Часам задумваюся, зрэшты, што недзе наперадзе маячыць пенсія, і дзяржава налічыць мне капейкі… Але мой бацька трыццаць гадоў адпрацаваў на заводзе, быў ударнікам працы, а на пенсію пражыць не можа!» — кажа майстар Ігар.
Ігар перабіваецца рамонтамі мінскіх кватэраў, але заробкамі не задаволены і марыць вярнуцца ў падмаскоўныя катэджы.
«Ды я там за месяц зарабляю столькі, колькі тут за тры. А на дзяржаўнай будпляцоўцы за такія грошы і зусім паўгода ўкалваць давядзецца. Лавіць будуць? Абследаваць? Хай спачатку знойдуць, — усміхаецца Ігар.- Няма пакуль такога закону, паводле якога я абавязаны захоўваць мясцовыя чэкі на
Вырашыць праблему забаронай «адыходнага промыслу» нерэальна, мяркуюць аналітыкі.
«Адгалосак брэжнеўскіх часоў»
Праграму абследавання хатніх гаспадарак з мэтай выяўлення эканамічнай актыўнасці грамадзян кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка называе «адгалоскам брэжнеўскіх часоў».
«У Савецкім Саюзе была афіцыйнай дактрына ўсеагульнай занятасці і меры па барацьбе з дармаедствам. Мы паўтараем СССР, мадэрнізаваўшы лексіку. Але эканамічна пасіўным з’яўляецца і чыноўнік, які сядзіць на зарплаце і нічога карыснага не робіць!» — пасміхаецца Заіка.
«А людзям
патрэбныя разумныя эканамічныя законы, з якімі чалавек не баіцца праявіць працоўную ініцыятыву і ўпэўнены, што заробленае ў яго не адбяруць.У Беларусі, на жаль, занятыя не распрацоўкай такіх законаў, а прыдумляннем кантрольных мераў сумнеўнай эфектыўнасці», — мяркуе аналітык.
Дарэчы, выдаткі на выяўленне эканамічна пасіўных грамадзян рашэннем беларускага ўраду ўскладаюцца на бюджэт. Гэта значыць, лавіць дармаедаў — сапраўдных ці ўяўных — будуць за кошт тых, хто і так плаціць падаткі.
bbc.co.uk