Рыхтуюцца прапановы аб павышэнні мінімальнага заробку са студзеня
Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.
— Міністэрства рыхтуе прапановы аб павышэнні мінімальнай заработнай платы (далей — МЗП) са студзеня 2011 года да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту (далей — МСБ), — сказаў Пётр Грушнік. — Памер МЗП са студзеня гэтага года не мяняўся да лістапада. Указам жа кіраўніка дзяржавы на
Пётр Грушнік падкрэсліў, што ў параўнанні з 2005 годам памер МЗП павысіўся ў 3,1 раза.
Што тычыцца сярэдняй зарплаты па рэспубліцы, то, як нагадаў намеснік міністра эканомікі Андрэй ТУР, яна ў снежні 2010 года павінна скласці $500 у эквіваленце.
Сярэдняя ж зарплата ў верасні дасягнула $430,4і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 27,5%. Вераснёўскі заробак у бюджэтнай сферы склаў у сярэднім $331, што на 31,8% вышэй, чым у верасні 2009 года.
Звязда