Магілёўскія таўстушкі рыхтуюцца ў мадэлі
У Магілёве прайшоў адборачны тур гарадскога конкурсу "Чароўныя таўстушкі"
Да ўдзельніц адборачнага конкурсу было два патрабаванні: выйсці на сцэну і прадэманстраваць свае вакальныя, танцавальныя і тэатральныя таленты, а таксама важыць не менш за 100 кілаграмаў.
— Яны абсалютна не камплексуюць наконт сваёй нестандартнай камплекцыі! — запэўніла рэжысёр Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу Дзіна Цецерукова. — Яны — стыльныя прыгажуні, таленавітыя і вясёлыя.
Для ўдзелу ў конкурсе "Чароўныя таўстушкі" журы адабрала 7 жанчын. Яны цяпер пачалі падрыхтоўку з прафесіяналамі — харэографам, педагогамі па вакале і сцэнічным майстэрстве.
Праграма конкурсу, які адбудзецца 9 снежня, трымаецца ў сакрэце. Гавораць, такога шоу Магілёў яшчэ не бачыў. У цэнтры культуры спасылаюцца на прыклад еўрапейскіх краін, дзе жанчыны памераў "плюс" імкнуцца да заваявання мадэльных подыумаў.
Ілона Іванова.
Іванова.