У серыі "ПарусныЯ кАраблІ" папаўненне
11.11.2010
—
Новости Общества
Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Конститьюшн (Constіtutіon)" серыі "Парусныя караблі", паведамілі карэспандэнту "Звязды" ва Упраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.
Сярэбраная манета выпушчаная наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, медна-нікелевая наміналам 1 рубель. На аверсе ў цэнтры манеты на фоне навігацыйнай марской карты размешчаная стылізаваная выява ружы вятроў (на сярэбранай — з нанесенай галаграмай). Манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт—анцыркулейтэд". Тыраж сярэбранай манеты — да 7000 штук, медна-нікелевай — 3000 штук.
Ігар ГРЫШЫН.