Наўцілус і Афоня будуць вызначаць пераможцу дзіцячага Еўрабачання
11.11.2010
—
Новости Общества
Нядаўна Мінскі цэнтр акеанаграфіі папоўніўся двума ўнікальнымі відамі — галаваногім малюскам Наўцілусам і маленькім (пакуль) асьміногам, які за сваю цікаўнасць паспеў атрымаць мянушку Афоня.
— Прарадзіма новых прадстаўнікоў марской фаўны Інданезія і Каліфарнійская акваторыя, — паведаміў дырэктар пазашкольнай культурна-асветнай установы "Адкрыты акеан" Аляксей Азараў (на фота), — яны крыху адаптуюцца да нашых умоў і будуць "судзіць" удзельнікаў конкурсу дзіцячага Еўрабачання.