АБЗАЦ

Источник материала:  

Згодна з аператыўнымі звесткамі, за студзень—кастрычнік у арганізацыях Беларусі ў выніку няшчасных выпадкаў загінулі 202 працаўнікі.

У Брэсце 23-гадовая жанчына ўпусціла 5-месячнае дзіця ў раку і скочыла за ім у ваду. НЗ адбылося 9 лістапада прыкладна ў 12.30 на набярэжнай ракі Мухавец, недалёка ад прычала. Маці гуляла са сваім пяцімесячным сынам, які ляжаў у калясцы. Дзіця заплакала, маці ўзяла яго на рукі, але спатыкнулася. Малы выпаў з яе рук і ўпаў у раку. Пасля чаго яна прама ў адзенні кінулася за сынам. Жанчына паспела схапіць у вадзе дзіця і паплыла з ім у бок мужчын, якія лавілі рыбу з лодак. Адзін з іх забраў у лодку малога з рук жанчыны, а двое іншых — дапамаглі выбрацца з вады ёй самой. Супрацоўнікі МНС даставілі хлопчыка ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу, яго маці — у Брэсцкую гарадскую бальніцу. Паводле інфармацыі медыкаў, стан пацярпелых не выклікае апаскі.

Буйную партыю жаночага адзення замежнай вытворчасці выявілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў прычапным вагоне-рэстаране цягніка "Брэст—Масква". Дакументаў на тавар не было, уладальніка ўстанавіць не ўдалося. Адзенне коштам больш за Br100 млн. канфіскаванае, вядзецца праверка.

У Крым вярнулася лета. Анамальна цёплым надвор'ем працягвае песціць лістапад жыхароў Украіны. Асабліва цёпла гэтымі днямі ў паўднёвых рэгіёнах Украіны і на Крымскім паўвостраве: там слупкі тэрмометраў паказваюць месцамі плюс 27 градусаў. На фоне нязначнай колькасці апалага жоўтага лісця ў Крыме распускаюцца ружы, зацвілі каштаны, на градках буяе зяленіва. Цёпла і сонечна і ў сталіцы Украіны — плюс 17-21 градус. Як адзначаюць аналітыкі, апошні раз лістапад быў такім цёплым ва Украіне каля 85 гадоў таму.

Настаўніца, якая пазбавілася здольнасці гучна размаўляць, калі спрабавала прымусіць вучняў змоўкнуць у шумным класе, адсудзіла 240 тыс. долараў за сарваны голас. Пацярпелая Джойс Уолтэрс заявіла, што сарвала голас з-за невыносных умоў, у якіх ёй даводзілася працаваць. Памеры класа, у якім яна вяла ўрокі, былі надта вялікімі. Да ўсяго ён размяшчаўся непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі. Усё гэта істотна павышала ўзровень шуму ў кабінеце, прымушаючы выкладчыка пастаянна напружваць галасавыя звязкі. Зараз настаўніца пазбаўленая магчымасці вярнуцца на любімую працу — яна не можа гаварыць. ПОЎНЫ АБЗАЦ   У турэцкім горадзе Эрзінкан атара авечак здзейсніла масавае самагубства. Па словах пастуха Мяхмета Гана, ён пераганяў іх, каб прадаць на кірмашы перад мусульманскім святам ахвярапрынашэння Ід аль-Адха. Нечакана адзін з бараноў скокнуў са скалы ў глыбокую бездань, пасля чаго за ім пайшлі яшчэ 52 авечкі. Ніводную жывёліну выратаваць не ўдалося. Прычыны інцыдэнту застаюцца невядомымі.

Званок "з таго свету" абыдзецца ўсяго ў 380 тыс. долараў. На выставе прадметаў раскошы, што прайшла ў Італіі, была выстаўленая на продаж залатая труна з убудаваным сотавым тэлефонам за $380 тысяч. Паверхня корпусу выраблена сапраўды з золата, а мабільны тэлефон аснашчаны ўсімі функцыямі. На ўсякі выпадак...

←Служебное и личное

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика