ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Цэны ў Расіі з пачатку бягучага года выраслі на сем адсоткаў, паведамляецца ў матэрыялах Расстата. Годам раней за той жа перыяд інфляцыя склала 8,2 адсотка. За тыдзень з 2 па 8 лістапада 2010 года індэкс спажывецкіх цэн павялічыўся на 0,2 адсотка. Мацней за ўсё падаражэлі проса, алей і грэчка.
Версій загадкавага ракетнага пуску ў Каліфорніі становіцца ўсё большЗагадкавы "запуск ракеты" каля берагоў Каліфорніі ўвечары 8 лістапада актыўна абмяркоўваецца экспертамі, журналістамі і блогерамі. Вайскоўцы дагэтуль не выступілі з афіцыйнымі тлумачэннямі — пакуль яны абмяжоўваюцца толькі асобнымі нефармальнымі выказваннямі. Гэта не толькі падагравае цікавасць да тэмы, але і выклікае занепакоенасць.
Чарговую версію выдаў віцэ-прэзідэнт Калегіі ваенных экспертаў Расіі генерал-маёр Аляксандр Уладзіміраў. На яго думку, гэта маглі быць выпрабаванні, праведзеныя прыватнай ваеннай кампаніяй, ці несанкцыянаваны пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Trіdеnt 2 з борта субмарыны тыпу Оhіо. Да такой высновы ён прыйшоў, вывучыўшы распаўсюджаны відэазапіс тэлеканала KСBS і на аснове неафіцыйных каментараў Пентагона. "Калі гэта так, то ўзнікае шмат пытанняў, найперш звязаных са станам амерыканскіх Узброеных сіл", — заявіў эксперт . Прадстаўнік Пентагона раней паведаміў, што ніхто ў міністэрстве пакуль не можа растлумачыць кадры, паказаныя тэлеканалам. У сваю чаргу Аб'яднанае камандаванне сіл ППА Паўночнай Амерыкі і Паўночнае камандаванне УС ЗША выпусцілі такое сумеснае паведамленне: "Можам пацвердзіць, што няма пагрозы для нацыі. Мяркуючы па ўсім, гэта не быў замежны ракетны пуск. Дадзім больш інфармацыі па меры яе паступлення".
Газета Thе Lоs Аngеlеs Tіmеs прама піша, што адсутнасць адказаў з боку федэральных чыноўнікаў здаецца вельмі дзіўнай на фоне іх запэўніванняў пра адсутнасць пагрозы.
Бундэсвер у Афганістане ўзмацнілі... асломВайскоўцы бундэсвера, дыслакаваныя на поўначы Афганістана ў павеце Чахар-дара, які лічыцца апорай "Талібана", набылі асла, які будзе задзейнічаны ў аперацыях супраць баевікоў, паведамляе Wеlt.
Як адзначыў у гэтай сувязі капітан Міхаэль Л., камандуючы трэцяй роты аператыўнага злучэння ў Кундузе, выкарыстанне асла з'яўляецца "тактычнай неабходнасцю". "Часам даводзіцца звяртацца да нетрадыцыйных рашэнняў", — заявіў ён. Асёл па мянушцы Херман павінен будзе пераносіць на спіне цяжкае ўзбраенне і боепрыпасы падчас патрулявання па цяжкапраходных рысавых палях. Жывёла была набыта на мясцовым рынку за 100 долараў. Раней у сувязі з актывізацыяй талібаў у зоне адказнасці бундэсвера на поўначы Афганістана Мінабароны ФРГ заявіла пра ўзмацненне ўзбраення нямецкіх вайскоўцаў.
Магнат прыдумаў гатэлі, дзе плату будуць браць парнаграфіяйШвецкі порнамагнат Берт Мільтан-малодшы прапанаваў стварыць па ўсім свеце сетку з сотні пяцізоркавых гатэляў, пастаяльцы якіх змогуць спыняцца там бясплатна. З умовай, што будуць займацца сэксам, дазволіўшы здымаць іх забаўкі на ўсталяваныя ў нумарах камеры. Яны таксама павінны будуць падпісаць дамову, якая дазваляе публікацыю відэаматэрыялаў у інтэрнэце. Такую прапанову Мільтан-малодшы выказаў на старонках амерыканскай газеты Thе Nеw Yоrk Роst. Магнат падлічыў, што кожны такі гатэль будзе прыносіць у сярэднім 43,8 мільёна долараў штогод.