З-за "мінёра" эвакуявалі каля трох тысяч чалавек

Источник материала:  

Людзям прыйшлося тэрмінова пакідаць свае працоўныя месцы і перарываць заняткі пасля званка невядомага зламысніка.

Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч, трывожны званок паступіў на тэлефон МНС "101": мужчына папярэдзіў пра тое, што ў Мінску замініраваны будынак па адрасе Ціміразева, 9, і павесіў трубку. У згаданым будынку месцяцца забаўляльныя ўстановы, каледж, гандлёвы цэнтр, офісы шэрагу прадпрыемстваў, а таму адпаведным службам прыйшлося эвакуяваць шмат людзей. Як высветлілася, пагроза невядомага не спраўдзілася — выбуховае прыстасаванне не было знойдзена, а таму ўжо на пачатку другой гадзіны дня людзі змаглі вярнуцца на працу. Учора вырашалася пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па факце заведама несапраўднага паведамлення пра небяспеку і, паводле папярэдняй інфармацыі, ужо ўстаноўлена, што зламыснік тэлефанаваў з таксафона. Вядзецца пошук "жартаўніка".

Ігар ГРЫШЫН.

←Служебное и личное

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика