У

Источник материала:  
09.11.2010 16:53 — Новости Общества
9 лістапада стала вядома пра затрыманьне яшчэ аднаго маладога чалавека ў справе аб нападзе на амбасаду Расеі, нападзе на ізалятар на Акрэсьціна ды іншых здарэньнях.

Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, учора быў затрыманы жыхар Менска Максім Веткін. Як і іншых падазроных у справе аб нападзе на амбасаду Расеі, Максіма Веткіна затрымлівалі раніцай міліцыянты ў чорных масках. Маладога чалавека трымаюць у ізалятары на вуліцы Валадарскага, яму нібыта ўжо выстаўлена абвінавачаньне ў хуліганстве.

Ужо больш за 2 месяцы ў ізалятары на Валадарскага трымаюць таксама актывістаў анархісцкага руху Міколу Дзядка і Аляксандра Францкевіча, якіх таксама абвінавачваюць у датычнасьці да нападаў.

У прэс-службе менскай міліцыі зьвесткі пра затрыманьне Максіма Веткіна не камэнтуюць.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←В Столинском районе пешехода переехали сразу три машины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика