Людзі гінуць ад гарэлкі

Источник материала:  
09.11.2010 13:51 — Новости Общества
Смерць некалькіх жыхароў Гомельскай вобласці, якія злоўжывалі алкаголем, можа быць звязаная з перадазіроўкай спіртнога,

лічыць намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргей Шапецька.

Нагадаем,

за мінулыя выхадныя, 5–7 лістапада, у Гомельскай вобласці былі знойдзеныя восем трупаў з прыкметамі і без прыкмет гвалтоўнай смерці. Сем загінулых злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Так, 6 лістапада ў Гомелі ў сваёй кватэры без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці быў знойдзены труп інваліда 2-й групы 1953 года нараджэння, які злоўжываў спіртным. Аналагічны лад жыцця вяла 60-гадовая жыхарка Гомеля, труп якой быў таксама знойдзены 6 лістапада, і яшчэ два жыхары Гомеля, 1951 і 1959 гадоў нараджэння. Целы апошніх былі знойдзены 7 лістапада.

У гэты ж дзень у Свяцілавіцкай бальніцы (Веткаўскі раён) была зафіксаваная смерць сужыцеляў — мужчыны 1942-га і жанчыны 1946 года нараджэння, якія таксама злоўжывалі спіртным. 8 лістапада з дыягназам «алкагольная кома» ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Гомелі быў дастаўлены жыхар Гомельскага раёна 1968 года нараджэння.

«Прычына смерці мужчыны і жанчыны ў Веткаўскім раёне пакуль не ўстаноўлена. Але хачу адзначыць, што факты смерці асоб, якія злоўжываюць алкаголем, звязаныя, як паказвае практыка, не з ужываннем сурагату алкаголю або метылавага спірту, а з перадазіроўкай этылавага спірту. Гэта значыць, ва ўсім трэба ведаць меру», — адзначыў Шапецька ў інтэрв’ю БелаПАН.

Паводле яго слоў, міліцыя канфіскуе вялікія партыі сурагатнага алкаголю. З пачатку года міліцыя выключыла з незаконнага абароту больш за 43 тыс. літраў спірту і вадкасцяў з утрыманнем спірту, 122,5 тыс. літраў самагону і самагоннай брагі.

З пачатку года ў выцвярэзніках вобласці пабывала больш чым 7 тыс. чалавек. У ЛПП за восем месяцаў было накіравана больш за 650 чалавек, з якіх 179 — жанчыны.


Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←Belorussian fashion «Весна лето 2011»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика