Заведзена крымінальная справа за вандалізм у Курапатах
09.11.2010 11:10
—
Новости Общества
Міліцыя пасля праверкі распачала крымінальную справу ў дачыненні да невядомага, які пашкодзіў крыжы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.
photo.bymedia.net |
Справа заведзена паводле ч.1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса, паведамляе БЕЛТА.
Пакаранне паводле гэтага артыкула - грамадскія работы ці штраф, або выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
У Міністэрстве ўнутраных спраў звяртаюць увагу на тое,
што ўсе 38 паваленых крыжоў былі выкладзеныя па перыметры ляснога масіву.Прычым усе - у адным напрамку, у бок лесу".
Нагадаем, што ў суботу 6 лістапада стала вядома, што ва ўрочышчы, дзе праводзіліся сталінскія расстрэлы, былі паваленыя 38 крыжоў.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by