Стрыжыце грошы. Як зарабіць на прыгажосці?

Источник материала:  
Стрыжыце грошы.
Як зарабіць на прыгажосці?

Тактыка “купі-прадай” ужо не прыносіць ранейшага прыбытку. Таму прадпрымальнікі ў Мінску ўсё больш актыўна накіроўваюць сілы і капітал на вытворчасць і сферу паслуг. І гэта можна заўважыць, напрыклад, па новых цырульнях і салонах прыгажосці.

Ад ВІП да эканом

На невялікай вуліцы ля Камароўскага рынку побач працуюць тры цырульні. Тым не менш, нягледзячы на такую канкурэнцыю, у адной з іх, якая належыць прадпрыемству “Фэмістыль”, вялікая чарга. — З вас шэсць тысяч рублёў, — гаворыць дзяўчына-адміністратар мужчыну з абноўленай прычоскай. У іншых месцах, напэўна, за такую паслугу папрасілі б не менш як дзесяць тысяч. Відаць, таму ў гэтай цырульні так шматлюдна.— Некаторыя завышаюць цэны, хочуць атрымаць усё і адразу, — тлумачыць заснавальнік прыватнага прадпрыемства “Фэмістыль” Вольга Прышчэпава (на фота). — Мы ж разлічваем на кліентаў з розным узроўнем даходаў, прапануем і эканом-паслугі, і прызначаныя для ВІП-наведвальнікаў.

Цярпення, нізкіх падаткаў і недарагой арэнды

Першую цырульню Вольга Прышчэпава адкрыла яшчэ пяць гадоў таму. Штуршком да гэтага стаў вопыт, які набыла падчас работы ў сетцы цырульняў, якія трымае яе сястра ў Маскве. З таго часу колькасць яе цырульняў у Мінску вырасла да трох, адкрыўся салон прыгажосці. Своеасаблівым прызнаннем такіх заслуг стала званне “Мінчанін года”.— Не хапае ведаў, добра было б атрымаць юрыдычную адукацыю, — не заспакойваецца яна.Няпраўду гавораць, што бізнес не жаночая справа. “Так мужчыны спецыяльна кажуць, каб пазбегнуць канкурэнцыі з жанчынамі”, — жартуе бізнесвумэн.“Цярпенне, шмат цярпення,” — без гэтага, па яе словах, у цырульным бізнесе не абысціся. За апошнія гады ўмовы работы палепшыліся. Цырульні вызвалілі ад  падатку на дадатковую вартасць. З пачатку наступнага года плануюць адмяніць 5-працэнтны падатак з прадаж. Але па-ранейшаму, напрыклад, праблема з памяшканнямі: арэнда занадта высокая.Да таго ж трэба разумець, што цырульная справа акупіцца не хутка, толькі праз некалькі гадоў.

На карысць гараджанам і гасцям

Сфера паслуг у Мінску актыўна развіваецца.— Паслугі — гэта цырульні, салоны прыгажосці, майстэрні па пашыву адзення, рамонту абутку, хімчысткі, пральні, — тлумачыць Вольга Прышчэпава. — Іх павінна быць шмат. Магчыма, па адным аб’екце на два-тры шматпавярховыя дамы.У сталіцы магло б быць і больш аб’ектаў харчавання.— Я люблю Мінск, — гаворыць мінчанка года. — Мае сябры, якія прыязджаюць у госці, кажуць, што наш горад вельмі прыгожы. Часцей за ўсё мы гуляем па Траецкім прадмесці. Мне падабаецца гэтая старая частка сталіцы.На яе думку, было б вельмі добра, калі б у Мінску адкрываліся і новыя рэстараны, кафэ, бары. Попыт на іх будзе. Яны патрэбныя і мінчанам, і гасцям сталіцы.

У тэму

У Мінску зарэгістравана больш за 30 тысяч малых прадпрыемстваў, або трэцяя частка ад дзеючых у Беларусі, і звыш 50 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў (чацвёртая частка). На малых прадпрыемствах працуюць амаль 300 тысяч чалавек, альбо кожны трэці работнік сталіцы. Толькі за першую палову бягучага года прадстаўнікі малога бізнесу за лік падаткаў, іншых абавязковых плацяжоў папоўнілі бюджэт сталіцы на 1,5 трыльёна рублёў, іх доля у агульным аб’ёме паступленняў склала каля 20 працэнтаў.

←Символы времени. Молодой выпускник архитектурного факультета Олег Вишневский, занимаясь проектированием гостиницы “Беларусь”, не думал, что спустя 30 лет будет “короновать” высотку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика