Гэта ж мы, госпадзі!

Источник материала:  
Двое застрэленыя, адзін паранены

Трагедыя разыгралася ў в. Дамашэвічы, што ў Баранавіцкім раёне. У адным з дамоў быў знойдзены труп 59-гадовага гаспадара, якому нехта прастрэліў галаву. Ад такой жа раны ў гэтай хаце загінуў і 32-гадовы жыхар вёскі, а яшчэ аднаго — 37-гадовага мужчыну — даставілі ў бальніцу. Падчас следства ўстаноўлена, што расстраляў людзей з паляўнічай стрэльбы п'яны 22-гадовы жыхар Баранавічаў, які раней быў асуджаны за крадзеж і хуліганства.

 

Укралі сваё

Дырэктар РУПП "Граніт" (Лунінецкі раён) заявіў у міліцыю, што невядомыя са склада, які знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства, выкралі 3 шасцярні коштам 11 772 889 рублёў.

Зладзеямі аказаліся жыхар г. Мікашэвічы і жыхар в. Лахва — абодва працуюць на "Граніце". Аднаго ўдалося затрымаць, а другі знаходзіцца ў вышуку.

  Аб'ядналіся

У г. Высокае (Камянецкі раён) на заводзе па вырабе соку "Высокае" нехта выкраў камп’ютарную тэхніку з кабінетаў адміністрацыйнага будынка. Зніклі тры прынтары, два маніторы, два працэсары, ноўтбук...

Міліцыя выйшла на зладзеяў і затрымала 24-гадовага жыхара Брэста і маладзейшага за яго на 2 гады жыхара Камянца.

Але зладзеі былі добра знаёмыя, бо працавалі кранаўшчыкамі ў адной будаўнічай арганізацыі.

Сымон Свістуновіч.

←Ускоренная помощь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика