АБЗАЦ

Источник материала:  

Мінчук зваліўся з 2-га паверха клуба "Рэактар" і загінуў. Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 36-гадовага жыхара сталіцы. Прыкладна а 3-й гадзіне ночы 7 лістапада мужчына выпаў з другога паверха сталічнага клуба "Рэактар", што на вуліцы Веры Харужай, і пазней памёр у бальніцы.

На пункце пропуску "Славечна" гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пасажырскім цягніку Адэса — Санкт-Пецярбург выявілі кантрабанду. У міжстолевай прасторы нерабочага тамбура аднаго з вагонаў былі схаваныя фурнітура для абутку, радыёдэталі, камплекты пасцельнай бялізны, абрусы, сурвэткі, каньяк і 10 кілаграмаў жывых ракаў. Канфіскаваны груз ацэнены прыкладна ў шэсць мільёнаў рублёў.

На аўтадарозе Брэст—Мінск паблізу вёскі Азёрскае Карэліцкага раёна тройчы пераехалі пешахода. Ён перабягаў дарогу і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.     ПОЎНЫ АБЗАЦ   5 лістапада ў Бранску (Расія) адкрылі алею касманаўтаў. На ўрачыстасць спецыяльна прыехалі лётчыкі-касманаўты — менавіта яны пасадзілі 34 маладыя каштаны. Аднак цырымонія адкрыцця барэльефа "12 красавіка 1961 года" была азмрочаная: аказалася, што некаторыя надпісы зробленыя з грубымі памылкамі. Так, у прозвішчы Альберта Эйнштэйна не было першай літары "й", а бацька-заснавальнік касманаўтыкі Канстанцін Цыялкоўскі перайменаваны ў Эдуарда. Кіраўнік Бранска Мікалай Патаў назваў гэта недапушчальным промахам і даручыў разабрацца і строга пакараць вінаватых, а таксама пры замене барэльефа выправіць усе хібы.

←Ускоренная помощь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика