Беларусь выдаткоўвае на "сацыялку" больш за суседзяў
Выдаткі кансалідаванага бюджэту Рэспублікі Беларусь на сацыяльную палітыку выраслі ў 2009 годзе ў параўнанні з 2006 у 1,8 раза і дасягнулі 18,6 трлн рублёў, ці 13,6 працэнта ад ВУП.
На адукацыю дзяржава выдаткавала 6,8 трл рублёў, ці 4,9 працэнта ВУП. У Расіі і Казахстане на адукацыю накіравалі 4,6 працэнта і 4,2 працэнта ВУП адпаведна. Летась павялічыліся выдаткі дзяржбюджэту і на ахову здароўя. У параўнанні з 2005 годам — у 1,8 раза. У той час як Беларусь на фінансаванне гэтай адчувальнай галіны выдаткавала 3,9 працэнта ад ВУП, Украіна дазволіла сабе толькі 3,8 працэнта, Расія — 3,3 працэнта, а Казахстан увогуле 2 працэнты ВУП.
У студзені—чэрвені 2010 года выдаткі рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя ў параўнанні з мінулым годам выраслі на 7,1 працэнта, на сацыяльную палітыку — адразу на 22,3 працэнта.
Згодна з Законам "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год" бюджэтнае фінансаванне ў галінах аховы здароўя і адукацыі павялічыцца на 30-40 працэнтаў, выдаткі на выплату заробкаў — на 25 працэнтаў. У выніку заробкі работнікаў бюджэтнай галіны ў параўнанні з 2010 годам павялічацца ў сярэднім на 35 працэнтаў.
Ул. інф.