Дажджы, а на поўдні да плюс 16
09.11.2010
—
Новости Общества
На працягу тыдня на тэрыторыі Беларусі ўсталюецца дажджлівае і цёплае надвор'е, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук. У сераду і чацвер уначы 4—11, удзень — 6—12. Такі тэмпературны фон на 3—8 градусаў перавышае кліматычную норму лістапада. У пятніцу ўначы чакаецца 1—6 цяпла, удзень — 4—11. У выхадныя зноў будзе дажджліва і пахмурна. Уначы — плюс 1—7, удзень — 5—11.
Сяргей КУРКАЧ.