З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў
З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў, аднак у БДУ мяркуюць, што праблемы з «уцечкаю мазгоў» у Беларусі не існуе.«Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў», — такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення міжнародных сувязяў БДУ Уладзімір Ціханаў. На ягоную думку, у Беларусі праблема эміграцыі людзей з навуковымі ступенямі ў цэлым падобная да той жа праблемы ў Германіі і надзвычайнай небяспекі для навуковага фонду краіны не ўяўляе.
З ім не пагаджаецца навуковая супрацоўніца
Для таго, каб правесці даследаванне, маладыя навукоўцы могуць гадамі чакаць абсталявання. І калі яны адпраўляюцца на стажыроўкі ў Германію ці Іспанію, яны выдатна разумеюць, што там у іх больш магчымасцяў. Два гады таму я скочыла ўніверсітэт. Большасць маіх аднагрупнікаў адпрацавала размеркаванне і з’ехала хто ў Швейцарыю, хто ў Канаду, хто ў Польшчу. На карысць Беларусі яны больш ніколі не будуць працаваць».
Як паведаміў кіраўнік Цэнтру маніторынгу міграцыі навуковых і
паводле Белсата