Камертон гістарычнай памяці

Источник материала:  

Экслібрыс "Звязды"

 Марціновіч, А.А.

Пяшчота апалага лісця: эсэ, нарысы/ Алесь Марціновіч. — Мінск: Маст.літ., 2010. — 334 с. — (Гісторыя ў асобах).

Ці шмат што вы чулі пра Скрэву — легендарную ці напаўлегендарную скіфскую царэўну з VІІ стагоддзя да нашай эры? Якія факты ці меркаванні можна выкласці ў дачыненні да гэтай гістарычнай асобы? Які лёс напаткаў палачанку Аляксандру Брачыславаўну — жонку Аляксандра Неўскага? Якую ролю ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага адыграла княгіня-вайдэлотка Бірутэ, якой у Літве прысвечаныя многія кнігі, а ў цэнтры горада Паланга стаіць яе помнік?.. Разам з пісьменнікам Алесем Марціновічам адказы на гэтыя і многія іншыя гістарычныя пытанні можна знайсці ў яго кнізе "Пяшчота апалых лісцяў". Выдадзены ў серыі "Гісторыя ў асобах", зборнік гэты з'яўляецца працягам тае бібліятэкі выданняў, якія літаратар прысвяціў розным персанажам айчыннай гісторыі. Займаючыся стварэннем партрэта Беларусі праз жыццяпісы славутых сыноў і дачок, за апошнія два дзесяцігоддзі Алесь Марціновіч надрукаваў амаль 300 грунтоўных, багатых на фактаграфічны матэрыял, нарысаў.

У новай кнізе "Пяшчота апалага лісця" чытача чакаюць сустрэчы са згаданымі Скрэвай, Аляксандрай Брачыславаўнай, вайдэлоткай Бірутэ, а таксама з Аўрамам Весялоўскім, Антоніем Тызенгаўзам, Іосіфам Аляшкевічам, Адамам Сузіным, Зыгмунтам Урублеўскім і іншымі беларусамі і ўраджэнцамі Беларусі. "Адчуўшы ж лучнасць свайго лёсу з іншымі лёсамі, — піша ў прадмове да кнігі Алесь Марціновіч, — хочацца болей даведацца пра іх. І гэтае жаданне — не простая памяць, як можа падацца на першы погляд, а нешта больш важнае і значнае, што патрапляе пад вызначэнне гістарычная памяць, а без яе, гэтай гістарычнай памяці, нельга жыць усвядомлена і паўнакроўна, калі не хочаш заставацца ў сваім жыцці манкуртам, бо яна — той чуйны камертон, дзякуючы якому спасцігаюцца даўнія і больш блізкія стагоддзі, як бы праламаныя ў лёсах тых, хто сваімі дзеяннямі і ўчынкамі заслужыў , каб пра яго ведалі і памяталі".

Мікола БЕРЛЕЖ.

←Кухонный разговор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика