Былы начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Хацько з'явіўся ў пракуратуру

Источник материала:  

Учора былы начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, генерал-маёр міліцыі Генадзь Хацько, які быў аб'яўлены ў вышук, добраахвотна з'явіўся да пракурора вобласці. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік.

Генадзь Хацько заявіў, што прызнае сябе вінаватым ва ўчыненні злоўжыванняў службовым становішчам, гатовы кампенсаваць прычыненыя страты і не збіраецца хавацца ад органаў правапарадку. Мера стрымання "заключэнне пад варту" змененая яму на падпіску аб нявыездзе.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Кухонный разговор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика