Абвяшчаецца кастынг на
паведаміў на
«Мы выходзім з такой прапановай ва ўрад. Мы хочам прыцягнуць да кіраўніцтва піваварнага прадпрыемства менеджараў, якія, напрыклад, прайшлі школу ў такіх сусветных кампаніях, як Heineken ці Karlsberg», — сказаў Данчанка.
«Мы ім [менеджарам] паставім амбіцыйныя задачы, якія яны павінны вырашыць. Гэта павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, продажу, экспарту. Мы цяпер выпрацуем гэтыя мэты, сярод якіх асваенне магутнасцяў прадпрыемства на не менш чым 80%, павелічэнне долі рынку, прыбытковасць, а потым вызначымся з аплатай працы і бонусамі», — расказаў кіраўнік канцэрна.
Пры гэтым Данчанка падкрэсліў, што ў канцэрна няма планаў па продажы акцый ААТ «Крыніца» замежным інвестарам. Паводле яго слоў, завяршылася рэканструкцыя прадпрыемства, і цяпер сродкі павінны ўкладвацца ў прасоўванне прадукцыі, стварэнне тавараправоднай сеткі, у лагістыку.
Марына Носава, БелаПАН