11 лістапада агучаць імя польскага амбасадара ў Мінску

Источник материала:  
04.11.2010 10:43 — Новости Общества
Беларускі бок зацвердзіў кандыдатуру амбасадара Польшчы ў Беларусі. Найпазней да 11 лістапада зможам паведаміць імя і прозвішча новага амбасадара

— паведаміў першы сакратар польскай амбасады ў Мінску Павал Марчук:

— Можа нават да канца гэтага тыдня мы атрымаем афіцыйны адказ на наш запыт пра згоду на нашага будучага амбасадара ў Беларусі. Мабыць будзе тут нейкая затрымка на працэдурныя пытанні, дык да 11 лістапада мы зможам паведаміць прозвішча нашага амбасадара.

Польская амбасада ў Мінску працуе без амбасадара з 10 красавіка гэтага года, калі ў Варшаву, пасля Смаленскай авіякатастрофы, быў адкліканы тагачасны амбасадар Генрык Літвін — цяпер адзін з намеснікаў міністра замежных спраў Польшчы.

Па неафіцыйных звестках, польскую амбасаду ў Мінску, магчыма,

ачоліць цяперашні дырэктар Дэпартамента супрацоўніцтва дзеля прагрэсу пры Міністэрстве замежных спраў Польшчы — Марэк Зюлкоўскі

.

Раней дыпламат працаваў консулам у Генеральным консульстве Польшчы ў Мінску, а таксама амбасадарам Польшчы ва Украіне.

Падзяліцца навіной: 
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

←Концепция государственной программы "Кардиология" на 2011-2015 годы разработана в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика