Птушкі на балоце

Источник материала:  
Мая бабуля, згадваючы пра памылкі мінулага, казала: “Не памыляецца той, хто нічога не робіць”. Магчыма, грандыёзныя планы меліярацыі зямель, абвешчаныя ў савецкі час, і былі адной з памылак, хоць, варта прызнаць, шэраг праблем тады ўсе ж быў вырашаны. Асушаныя балоты далі адносна таннае паліва — у прыватнасці, торф. З’явіліся велізарныя плошчы ўрадлівых зямель. Птушкі на балоцеМала хто, праўда, прадбачыў тады эканаступствы ад асушэння: торф пры няправільным землекарыстанні хутка спрацаваўся, расліннасць, уласцівая ранейшым экасістэмам, загінула, і жывёл стала менш, часам цяпер на месцах былых балот — пустэчы… Ведаючы гэта, разумееш выснову нямецкага навукоўца Міхаэля Зуккава: “Лепш было б наогул не асушаць балоты”. Гэта я пачула пад час паездкі ў Валожынскі раён Міншчыны на выпрацаванае, а цяпер адноўленае амаль 200-гектарнае тарфяное радовішча “Барценіха”.Птушкі на балоце
Варта нагадаць: у сярэдзіне мінулага стагоддзя балоты займалі каля 14 працэнтаў тэрыторыі Беларусі. Пасля меліярацыі іх стала намнога менш. Нездарма балоты прыцягваюць вялікую ўвагу “зялёных” розных краін. Бо гэта вялікія запасы вады, якая, праходзячы праз мхі — добрыя антысептыкі — становіцца чыстай і стэрыльнай. А яшчэ балоты — магутны геахімічны фільтр, які затрымлівае розныя шкодныя рэчывы і цяжкія металы. І, нарэшце, балоты перашкаджаюць развіццю парніковага эфекту, з якім цяпер звязваюць далейшае пацяпленне клімату: іх не ў меншай степені, чым лясы, можна назваць "лёгкімі планеты". “Аднак сёння Беларусь з'яўляецца адной з буйных кропак выкідаў парніковых газаў з асушаных балот нараўне з краінамі Цэнтральнай Еўропы, паўднёваўсходняй Інданэзіі і поўначчу Амерыкі", — сцвярджае эколаг Ганна Чувашова, адна з удзельніц сумеснага праекта грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (Беларусь), Фонда імя Міхаэля Зуккава (Германія) і Брытанскага каралеўскага таварыства па ахове птушак (Вялікабрытанія). Як лічаць навукоўцы, адзіным спосабам скарачэння выкідаў парніковых газаў з'яўляецца паўторнае забалочванне тарфянішчаў.
Гэты праект пачаўся ў Беларусі два гады таму. Яго мэта — аднаўленне раней асушаных балот. На першым этапе гаворка ідзе пра 15000 гектараў. За кошт паўторнага забалочвання мяркуецца прыкметна знізіць выкіды парніковых газаў. Упершыню пры гэтым для ацэнкі экаэфекту будзе выкарыстана новая методыка вымярэння выкідаў парніковых газаў пры дапамозе спецабсталявання. Раней яна была апрабавана ў Германіі, а з ліпеня 2010-га паспяхова ўжываецца ў Беларусі. “Наша методыка стане асновай для падлікаў эфекту пры паўторным забалочванні звыш 500000 гектараў беларускіх балот, — распавядае М. Зуккаў. — Наогул ажыўленне раней асушаных балот прынясе адчувальную выгаду. З мёртвых зямель ізноў паўстануць жывыя экасістэмы, там паселяцца шматлікія птушкі і жывёлы”.

Іда Ганчаровіч

←В Белоруссии начал работу 13-й Минский форум

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика