Вакол навукі

Источник материала:  
Канец часу настане яшчэ пры жыцці Сонца і Зямлі

Фізікі з Японіі і ЗША падлічылі, што ў бліжэйшыя 3,7 мільярда гадоў час можа спыніць сваё цячэнне.

Сваё даследаванне навукоўцы базіравалі на нядаўніх заявах амерыканскіх астраномаў, якія агучылі тэорыю пра бясконцае пашырэнне Сусвету. Вучоныя з цэнтра тэарэтычнай фізікі ўніверсітэта Каліфорніі ў Берклі вырашылі апратэставаць гэтую тэорыю. У сваім артыкуле яны заяўляюць, што Сусвет, які бясконца пашыраецца, не можа існаваць, паколькі законы фізікі не працуюць у бязмежным космасе. Для таго, каб гэтыя законы мелі хоць нейкі сэнс, Сусвет павінен быць канечным, і вучоныя вылічылі найбольш верагодную дату надыходу канца існавання Сусвету.

"Бясконцае пашырэнне Сусвету мае шэраг важных наступстваў. Любая падзея ў ім, якая мае ненулявую верагоднасць, здарыцца бясконцую колькасць разоў", — пішуць навукоўцы. Але калі існуе бясконцая колькасць кожнага магчымага назірання, то становіцца немагчымым вызначыць верагоднасць любой падзеі. Да такой сітуацыі законы фізікі прымяніць нельга. Паводле слоў фізікаў, адзіны выхад з гэтай галаваломкі — дапусціць якісьці тып катастрофы, якая пакладзе канец Сусвету. Тады ўсе верагоднасці зноў набудуць сэнс, а законы фізікі — сілу.

"Час наўрад ці прыйдзе да свайго канца ў нашу эпоху, але існуе 50-працэнтная верагоднасць, што час спыніцца ў наступныя 3,7 мільярда гадоў", — мяркуюць тэарэтыкі. Гэта азначае, што канец часу настане яшчэ пры жыцці Сонца і Зямлі. Разам з тым, вучоныя ўказваюць, што хоць невядома, які тып катастрофы прывядзе да канца часоў, чалавецтва не зможа гэтага ўбачыць. Прасцей кажучы, людзі "ўляцяць" у гэтую катастрофу так хутка, што не паспеюць заўважыць нейкага яе ўздзеяння.

Магутную магнітную буру 2013 года перажывуць не ўсе

У 2013 годзе адбудзецца небывалая па сіле магнітная бура. Менавіта на гэты час прыходзіцца пік актыўнасці Сонца ў цяперашнім 11-гадовым цыкле. Цэлая серыя гіганцкіх успышак можа моцна ўдарыць па здароўі жыхароў Зямлі, паведаміла ІТАР-ТАСС са спасылкай на Thе Dаіlу Mаіl.

Падобны аналіз зрабілі амерыканскія вучоныя падчас міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай брытанскім Саветам па бяспецы электрычнай інфраструктуры. У сваю чаргу, газета Thе Sun робіць наступнае заключэнне: магутныя магнітныя буры прывядуць да таго, што жыццё на планеце будзе паралізаванае, а некаторыя людзі ўвогуле могуць іх не перажыць з-за сваёй метэаадчувальнасці. Выхад са строю электраабсталявання, які прагназуюць журналісты, можа прывесці да многіх смерцяў, бо тысячы хворых зараз падключаныя да апаратаў штучнага забеспячэння, пад рэальнай пагрозай акажацца жыццё пацыентаў з кардыястымулятарамі.

Ідэальныя паводзіны катоў — толькі ва ўяўленні гаспадароў

Амерыканскія заапсіхолагі паспрабавалі высветліць, чым займаюцца каты і кошкі падчас адсутнасці гаспадароў. Сярод саміх гаспадароў правялі апытанне наконт іх уяўлення пра баўленне вольнага часу чатырохногімі гадаванцамі. Большасць уладальнікаў катоў і кошак (71 працэнт) перакананая, што іх мурзікі-барсікі, калі застаюцца адны, мірна спяць. Але гэта не так.

З дапамогай схаваных камер заапсіхолагі высветлілі, што большую частку часу каты і кошкі, прадастаўленыя самі сабе, глядзяць у акно (21,6 працэнта часу). Калі ў хаце ёсць іншыя жывёлы, то прыкладна 11,8 працэнта часу кошкі праводзяць з імі. Яшчэ 7 працэнтаў часу кошкі адводзяць для раздзірання мэблі, 6,1 працэнта — на разглядванне тэлевізара, часопісаў, паліц з кнігамі і дыскамі, амаль столькі ж — на драманне, 6,3 працэнта — на ляжанне пад сталом. Крыху менш (4 працэнты) часу ў кошак і катоў займае "медытацыя" перад ежай і непасрэдна яе паглынанне, 1,7 працэнта — знаходжанне ў ракавіне.

Засталося высветліць, ці задумваецца кошка, калі застаецца адна, чым займаецца яе гаспадар па-за межамі іх сумеснага жытла?..

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика