Большасць беларусаў давярае Прэзідэнту і гатовая пайсці на выбары
Насельніцтва Беларусі давярае Прэзідэнту. Такія апошнія звесткі, атрыманыя падчас сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узровень народнага даверу перавышае 80 працэнтаў.
Згодна з інфармацыяй ІАЦ, узровень даверу кіраўніку дзяржавы за перыяд з ІІ квартала 2008 года па ІІ квартал 2010 года практычна не змяніўся — каля 80 працэнтаў. 77,5 працэнта ўдзельнікаў апытання лічаць, што дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе Прэзідэнта адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны. Столькі ж грамадзян перакананыя, што Беларусь развіваецца ў правільным накірунку.
Сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя на працягу кастрычніка 2010 года, паказалі, што 90 працэнтаў грамадзян маюць намер узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прычым за дзейнага кіраўніка дзяржавы ўжо зараз гатовыя прагаласаваць 66,4 працэнта рэспандэнтаў. Не захацелі назваць ці не вызначыліся са сваімі электаральнымі перавагамі 29,9 працэнта апытаных.
Ул. інф.