Не толькі аб поспехах, але і аб праблемах

Источник материала:  

казалі ў Гродне падчас вылучэння і выбрання ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Горад над Нёманам на гэтым форуме будуць прадстаўляць 98 чалавек.

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў зазначыў, што развіццё горада за апошнюю пяцігодку вызначалася ўстойлівым, паступальным характарам. Не проста павялічваюцца аб'ёмы прамысловай прадукцыі, а вырабляецца менавіта тое, што запатрабавана і на ўнутраным, і на замежных рынках. Пры гэтым актывізуецца інвестыцыйная дзейнасць, многія прадпрыемствы тэхнічна пераўзброіліся, за пяцігодку створана 36,5 тысячы новых рабочых месцаў. Гродна — лідар у рэспубліцы па будаўніцтве жылля, за пяць гадоў каля 12 тысяч сем'яў атрымалі новыя кватэры. Паляпшаецца і транспартная інфраструктура, да канца года завершыцца абнаўленне грамадскага транспарту — на лінію выйдуць 49 новых тралейбусаў і 36 аўтобусаў.

Разам з тым, у горадзе бачаць і праблемы, якія існуюць. Адна з галоўных задач — вывесці шэраг прадпрыемстваў на бясстратную працу. Вялікай увагі патрабуюць і 25 увайшоўшых у склад абласнога цэнтра населеных пунктаў, якія раней належалі да Гродзенскага раёна. У прыватнасці, сказаў Барыс Казялкоў, там трэба паклапаціцца пра забеспячэнне мясцовых жыхароў чыстай пітной вадой.

Таму, хто будзе выступаць на форуме, лічыць адзін з яго ўдзельнікаў, дырэктар інстытута "Гроднаграмадзянпраект" Уладзімір Дзяшко, трэба вельмі прафесійна падрыхтавацца, каб умела і даходліва раскрыць існуючыя праблемы і прапанаваць эфектыўныя шляхі іх вырашэння.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика