Цягнік для балельшчыкаў "батэ"
04.11.2010
—
Новости Общества
Для дастаўкі пасажыраў і балельшчыкаў футбольнага клуба "Батэ" чыгунка прызначыла электрацягнік Мінск — Барысаў. Адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ён будзе 4 лістапада ў 23.01, ісці з прыпынкамі: Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча, Смалявічы, п.п. Зарэчнае, Ч. Знамя, п.п. Жодзіна-Паўднёвы, Жодзіна, п.п. Печынскі. Прыбудзе на станцыю Барысаў электрацягнік 5 лістапада ў 0.19.
Сяргей РАСОЛЬКА.