«Трагедыя на «Пінскдрэў-ДСП» — наша агульная бяда»
03.11.2010 12:17
—
Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім работнікаў на прадпрыемстве "Пінскдрэў-ДСП", што загінулі і памерлі ў выніку аварыі на прадпрыемстве.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Трагедыя, якая забрала жыцці блізкіх вам людзей, шакавала ўсіх грамадзян Беларусі.Гэта не толькі ваша асабістае гора,
а наша агульная бяда і сур"ёзны ўрок на будучыню,- гаворыцца ў спачуванні.
У гэту сумную часіну будзьце мужнымі і не падайце духам. Вы і ўсе, хто пацярпеў у тым страшным пажары, заўсёды можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы. Мы зробім максімальныя высілкі, каб больш не дапусціць такога ў нашай краіне.
Сілы і вытрымкі вам. Светлая памяць аб вашых родных назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах»,гаворыцца ў спачуванні.
***
Нагадаем, што колькасць ахвяраў у выніку выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэў-ДСП» дасягнула 14 чалавек, шасцёра пацярпелых знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане. 3 і 4 лістапада ў Брэсцкай вобласці абвешчана жалоба.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА