У Бабруйску дэмантуюць бюст Леніну

Источник материала:  
03.11.2010 13:00 — Новости Общества
У Бабруйску ўлады вырашылі дэмантаваць бюст Леніну. На яго рэстаўрацыю нестае сродкаў. Акрамя таго, ён не мае мастацкай вартасці.

У Бабруйску дэмантуюць бюст Леніну

Пакуль бюст застаецца на сваім ранейшым месцы — каля ўвахода ў бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Раней у гэтым будынку на вуліцы Савецкая месціўся гарнізонны Дом афіцэраў. Яго абавязковым атрыбутам і быў бюст Леніну. Цяпер ён заняпаў — асыпаецца тынк і фарба.

«Камісіяй прызнана, што ён ужо не падлягае рэстаўрацыі. Дадзена заданне знесці яго. Для рэстаўрацыі трэба шмат грошай. У нас даволі такіх бюстаў і помнікаў у горадзе», — паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Ленінскага раёна Бабруйска.

Тое, што бюст правадыра пралетарыяту не патрэбны Бабруйску як каштоўнасць, давялі камісіі ў аддзеле архітэктуры гарвыканкама.

«Гэта тыпавое рашэнне, якое не ўяўляе якойсьці гістарычнай каштоўнасці. У савецкія часы гэтае тыпавое рашэнне было папулярным чамусьці ў ваенных», — зазначыў начальнік аддзела архітэктуры Сяргей Лявонаў.

Канкрэтная дата дэмантажу пакуль не называецца. Пляцоўку перад уваходам у навучальную ўстанову прыводзяць у парадак. Каб паскорыць знос бюста, кіраўніцтва філіяла не мае тэхнічных сродкаў. «Ён жа цяжкі. Гэта ж не тое, што ўзяў і зняў яго ахайна. Гэта ж патрэбны нейкія краны, трактары, пагрузчыкі. І зноў жа, як яго здымаць — не накінеш жа яму сіло на шыю і не падымеш», — наракае прадстаўнік адміністрацыі навучальнай установы.

У Бабруйску 12 помнікаў Леніну.

За апошняе дзесяцігоддзе іх колькасць скарацілася амаль напалову, зазначае мясцовы палітык Алесь Чыгір.

«Некаторыя проста занепадаюць. Некаторыя прыбіраюць адмыслова. Вось помнік, які знаходзіўся насупраць адміністрацыі Ленінскага раёна, прыбралі, бо стаяў насупраць царквы. Самага галоўнага Леніна апусцілі падчас „Дажынак“ да зямлі, на 2–2,5 метры. Цяпер ён выглядае на плошчы даволі пагрозліва. Ён адзіны, які ахоўваецца дзяржавай», — распавёў Чыгір.

Акрамя помнікаў Леніну ў Бабруйску ёсць завод імя Леніна, а ў Бабруйскім раёне — санаторый імя Леніна.

У Магілёўскай вобласці ёсць два райцэнтры, якія наогул не маюць помнікаў Леніну:

гэта недалёкі ад Бабруйска Глуск і старажытны Мсціслаў. Там замест Леніна ўсталявалі помнік асветніку Пятру Мсціслаўцу.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Уголовное дело по факту взрыва на заводе "Пинскдрев-ДСП" передано в Генпрокуратуру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика