У Беларусі з'явіцца віртуальная беларускамоўная карта
03.11.2010 11:40
—
Новости Общества
Праца над інтэрактыўнай картай Беларусі ўжо пачалася.
Нацыянальнае агенцтва па турызме склала дамову з "Белгеадэзіzй", якая прадастаўляе картаграфічную аснову.На карту, якую размесцяць у інтэрнэце, будуць нанесены 5 тысяч аб"ектаў - помнікі, архітэктурныя будынкі, прыродныя з"явы, базы адпачынку, санаторыі, сядзібы... Кожны такі аб"ект будзе пазначаны спецыяльным значком, клікнуўшы на які можна будзе ўбачыць фатаграфію і падрабязныя дадзеныя.
Пакуль звесткі будуць даступныя на беларускай мове, пазней інфармацыя будзе перакладзена на англійскую.Усяго ў дзяржаўным кадастры турыстычных рэсурсаў знаходзяцца дадзеныя пра 20 тысяч турыстычных аб"ектаў Беларусі.
Падзяліцца навіной:
ЯВ, паводле БЕЛТА
ЯВ, паводле БЕЛТА