Баптысты звярнуліся да Лукашэнкі

Источник материала:  
03.11.2010 07:44 — Новости Общества
140 прыхаджан баптысцкіх цэркваў Мінска просяць Аляксандра Лукашэнку абараніць сталічную царкву «Новае жыццё» Аб`яднання хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь. Адпаведны ліст у адрас прэзідэнта адпраўлены 2 лістапада.

Аўтары ліста выказваюць занепакоенасць сітуацыяй вакол рэлігійнай абшчыны. Яны падкрэсліваюць, што царква «Новае жыццё» актыўна ўдзельнічае ў духоўным адраджэнні грамадства, дапамагае залежным ад алкаголю і наркаманіі людзям вызваліцца ад заганаў, вядзе актыўную працу па аднаўленні разбураных шлюбаў і ўмацаванні сем`яў.

У лісце таксама зазначаецца, што да арышту банкаўскага рахунку абшчына штомесяц пералічвала на рахункі розных дабрачынных арганізацый і фондаў ад 7 да 20 млн. рублёў, «аднак абсурдныя абвінавачанні ў нанясенні ўрону навакольнаму асяроддзю паралізуюць працу царквы, ад чаго пакутуюць інтарэсы грамадства».

Аўтары ліста просяць кіраўніка дзяржавы «забяспечыць кантроль над наяўнай сітуацыяй і пайсці насустрач вернікам, улічваючы станоўчую ролю царквы ў грамадстве», а таксама заклікаюць Лукашэнку «з павагай ставіцца да духоўнай і культурнай спадчыны і адмовіцца ад заганнай практыкі ўціску хрысціянскіх абшчын, якія стагоддзямі ўмацоўваюць і захоўваюць маральныя каштоўнасці».

Нагадаем, рахунак царквы «Новае жыццё» быў заблакаваны ў канцы жніўня па патрабаванні гаспадарчага суда Мінска ў сталічным Кастрычніцкім аддзяленні «Белінвестбанка». Згодна з рашэннямі сталічнага гаспадарчага суда ад 26 лютага і 27 ліпеня царква павінна выплаціць дзяржаве два штрафы на агульную суму 257,75 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за забруджванне тэрыторыі абшчыны нафтапрадуктамі.

Вернікі лічаць гэтыя пастановы незаконнымі і 8 жніўня прынялі рашэнне не выплачваць штрафы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←На хэллоуин в полесской деревне погибли три маленькие сестрички

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика