Лічба: Толькі 9 з 2 000 прадпрымальнікаў Гомельшчыны не парушаюць заканадаўства
03.11.2010 08:38
—
Новости Общества
З пачатку 2010 года падатковыя інспектары праверылі больш за 2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, ці 6,8% ад зарэгістраваных у Гомельскай вобласці. Парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ў 96,8% плацельшчыкаў, ці ў 1.991 ІП.
Як паведамляе
За дзевяць месяцаў у бюджэт вобласці індывідуальнымі прадпрымальнікамі выплачана 79,8 млрд. рублёў, плацельшчыкамі адзінага падатку — 55,1 млрд. рублёў, ці 70% усіх паступленняў. Каля 2 тысяч чалавек ажыццявілі даплату адзінага падатку ў добраахвотным парадку на суму 272,1 млн. рублёў.
У рэгіёне на сёння зарэгістравана 30.107 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Падзяліцца навіной:
Алена Германовіч, БелаПАН
Алена Германовіч, БелаПАН